Апошняя «бітва рухавікоў» сезона ў Віцебску ()

Кубак Рэспублікі Беларусь па аўтамабільным кросе сабраў у Віцебску больш за 40 экіпажаў з Беларусі і Расіі. Асенняе надвор’е падарыла аўтакрасменам і заўзятым аматарам гонак шыкоўныя ўмовы для спаборніцтваў. У першы дзень аршанцы Сяргей Альхіменка і Яўген Папкоў першынствавалі ў класе машын «Д-1». Адзінаццаць экіпажаў сабраў заезд у класе машын «Д-2». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top