Моладзь ГУБАЗіК збіваў так, што яны не маглі ляжаць: што адбываецца на Акрэсціна. Трэш 7 лістапада

Галоўныя навіны 7 лістапада абмяркоўваем з экспертамі і гасцямі ў “Студыі Белсат“: – Аляксандр Азараў з @BYPOL - объединение силовиков Беларуси пра расследаванне “Белсату“ пра Сяргея Лук’янава, які здаў Статкевіча і яго паплечнікаў, марадзёрыў у Бучы, а цяпер… жыве ў Варшаве – Страсбур: візіт Ціханоўскай і запуск кантактнае групы Рады Еўропы па Беларусі. На сувязі прадстаўнік @Светлана Тихановская Аляксандр Шлык – Стрыечны брат загінулага каліноўца Васіля Парфянкова пасля допытаў уцёк у Польшчу. Сяргей Бандарэнка распавядзе сваю гісторыю ў жывым эфіры – Моладзь у ГУБАЗіКу збівалі так, што тыя не маглі ляжаць: шакавальныя сведчанні ад мовазнаўцы Сяргея Гараніна, які вярнуўся на Акрэсціна – Трэш 7 лістапада: лукашысты адзіныя на постсавецкай прасторы ўшаноўваюць бальшавіцкі пераварот – Гісторыкі Васіль Герасімчык і прафесар Святлана Куль-Сяльверстава пра жарсць рэжыму да тэрору, пакланенне чырвоным тэрарыстам і як у гэтым усім быць беларусам Дасылайце нам відэа
Back to Top