Башлыкевіч — Гастролі

24/06 Gdansk, Index Klubokawiarnia 25/06 Vilnius, фестываль “Pradmova“ Beat: Jared Geto Учора я глядзеў як любяць плаваць качаняты, Потым усю ноч не спаў: што ж такое та, рабяты? Дробныя і кволыя, мокрыя па вушы Качаняты не чапляюцца за кавалак сушы, Убакі далей плывуць ад качкі мамкі ўпотай - А мне што, так і сядзець тут дома з сухой жопай? Я і сам з вусамі гусь, нават з цэлай барадой - Як пісаў Ашмянскі веснік - “Бардаўскі плэйбой”! Долі, бемолі, розныя трыёлі - У мяне ужо ад музыкі на вушах мазолі (Я канешне ведаю, што граматнеша - мазалі, Але ж не такія сролі ездзяць на гастролі) Клічуць на сцэну мяне мае шляхі, Вось такі ашмянскі Роберд бляха Дзілан ад сахі. Пакуль пасвіў я кароў прачытаў багата кніжак І з паўтыка пазнаю, дзе Мацкевіч, а дз е Жыжак. Ляды, Жалудок, Гурнофель, Буда-кашалёў… Оксі, выбачай, твой нэймдропінг для лахоў! Мне літаратура ежа - як свіня для копта. Духоўна каларыйны, музычна лёгкі, ёпта
Back to Top