Каляндарна-задыякальныя выявы з драўлянага сярэднявечнага каўша

Гісторык Зміцер Скварчэўскі працягвае распавядаць пра ўнікальны сярэднявечны коўш з дванаццацю выявамі і арнаментальнымі роспісамі, які захоўваецца ў экспазіцыі музея народнага мастацтва ў Раўбічах пад Мінскам. У гэтым выпуску гаворка ідзе пра значэнне кожнай выявы, якая прысутнічае на каўны. Дванаццаць малюнкаў даследчыкі суадносяць з тутэйшымі каляндарна-задыякальнымі знакамі. Як можна патлумачыць гэты сімвалічны каляндар? Адказ на гэтае пытанне шукайце ў нашым відэа. Пры стварэнні відэа былі выкарыстаны ўласныя фотаздымкі і прамалёўкі  каўша, а таксама выявы, што прадстаўлены ў вольным доступе ў сеціве. Першая частка “Драўляны сярэднявечны коўш: гісторыя, звычай, міф”:  Па матывах каляндарнага каўша мы стварылі адмысловы прынт “Кола года”: 
Back to Top