Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы
У Дзень незалежнасці Украіны Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў:
«Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі,
прэзідэнт Зяленскі!
Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй у руках і агнём у сэрцы. Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю. Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет.
Я ганаруся тым, што ў гэтай барацьбе дапамагаюць беларусы. Ганаруся палком Каліноўскага і нашымі ваярамі-добраахвотнікамі, якія здзяйсняюць подзвіг за подзвігам. Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, дасылаюць інфармацыю ў «Беларускі гаюн». Медыкамі, што ратуюць жыцці. Ганаруся ўсімі вольнымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскую армію і набліжаюць перамогу Украіны.
Мы адновім добрыя адносіны паміж нашымі народамі, а тыя, хто ўвязаў нашую краіну ў вайну – абавязкова панясуць адказнасць. Дарагія ўкраінцы, вам сустрэць наступны Дзень незалежнасці ў мірнай і свабоднай Украіне.
1 view
50
8
1 year ago 00:03:17 1
Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы