Полацкая ГЭС афіцыйна ўступіла ў строй ()
Падпісаны акт прыёмкі Полацкай ГЭС, яна афіцыйна ўступіла ў строй. Станцыя паўгода працавала у тэставым рэжыме. Рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва Полацкай ГЭС на Заходняй Дзвіне» пачалі у 2011-м. Устаноўленая электрычная магутнасць станцыі складае каля 21-х мегавата – дастаткова, каб забяспечыць спажыванне чатырох раёнаў: Лепельскага, Ушацкага, Чашніцкага і Расонскага.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017