Моцная прамова прэзідэнта Польшчы пра Беларусь | Анджей Дуда призвал к солидарности с Беларусью

На “Саміце за дэмакратыю“, арганізаваным прэзідэнтам ЗША, сярод выступаў іншых кіраўнікоў дзяржаваў з усяго свету быў паказаны выступ прэзідэнта Польшчы. Анджэй Дуда прысвяціў сваю прамову Беларусі. Штучнае выкліканне крызісу на мяжы ЕЗ, выкарыстоўванне мігрантаў як формы ціску, выкрадзены пасажырскі самалёт кампаніі Ryanair – гэта найгучнейшыя, але далёка не ўсе злачынствы рэжыму Лукашэнкі. У беларускіх турмах дагэтуль застаецца больш за 9 соцень палітвязняў, а колькасць асобаў, якія загінулі як ад неадэкватных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі падчас пандэміі каронавірусу, так і ад наўпроставага гвалту – расце. На “Саміце за дэмакратыю“ Вольная Беларусь з’яўляецца важнай тэмай, якую дадаткова абмяркуюць 10 снежня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа.
Back to Top