У Аршанскім раёне з’явіліся адразу тры экіпажы камбайнераў-тысячнікаў ()

Чатыры экіпажы камбайнераў у Віцебскай вобласці ўжо намалацілі больш чым па тры тысячы тон зерня. Першымі рубеж пераадолелі Леанід Парамонаў і Дзмітрый Скрыпялёў з Лепельскага раёна. А адразу за імі па тысячы тон сабралі тры экіпажы з Аршанскага раёна: Сяргей Грэкаў і Алег Сушкевіч з філіяла селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Задняпроўскі», Мікалай Захаранка і Сяргей Каткоўскі з сельгаспрадпрыемства «Ларынаўка» і Аляксандр Штаброўскі з СПК «Браздзечына». Сёлета на Аршаншчыне збіраюць больш за 40 цэнтнераў з гектара, і гэта найлепшы паказчык у вобласці. Асобныя палеткі даюць нават па 70 — 90 цэнтнераў на круг. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top