Хрысціянская аўтарская песня: Запалiу кастрычнiк кастры
Аўтар і выканаўца: Аляксандр Галецкі
Альбом: Мы верой в Иисуса Христа спасены
Христианский блог:
Тэкст песнi:
Запаліў кастрычнік жоўтыя кастры
І чырвоных красак не шкадуе.
Закружылі ў танцы па зямлі вятры
Лісце, што кастрычнік размалюе.
А ў сінім небе плачуць журавы,
Круг за кругам усё вышэй узлятаюць.
Адгукнецца поле , рэчкі, паплавы
На іх крыкі, што ў далі знікаюць.
Прыпеў:
І такое шчасце поўнае ў душы,
Бачу кожны лісцік і травінку.
Раскажу я гэта восеньскай цішы,
Што са мной прысела на хвілінку.
Я табе ўдзячна, мой Вялікі Бог,
Што Ты дараваў мне гэта бачыць.
Ты так усё ўладзіў і так мне памог,
Ты наперад знаў усё, мог прадбачыць.
А кастрычнік далей, далей усё ідзе,
Я яго адпраўлю ў дарогу.
Ён такі прыгожы ў сваёй чарадзе
І за гэта дзякуй, дзякуй Богу.
Прыпеў той жа.
#БратскиеВстречи #ХристианскиеПесни #АлександрГалецкий
2 views
544
149
1 year ago 00:01:11 1
Аляксандр Галецкі - Узняўшы вочы, гляджу ў неба | Хрысціянскі верш