Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю “Час. Традыцыі. Навацыі“. Выстава ў ВЦСМ
Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю “Час. Традыцыі. Навацыі“. Выстава ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.
У выставе бяруць удзел каля 40 мастакоў з розных кутоў Беларусі. Сярод іх Ніна Пілюзіна, Валянціна Крывашэева, Людміла Пятруль, Марына Грудзінава, Таццяна Белавусава-Пятроўская, Наталля Лісоўская, Святлана Оксінь, Віялетта Някрасава, Алена Обадава, Вольга Рэднікіна, Зоя Ліцвінава, Ларыса Скрыпнічэнка, Таццяна Фаміна, Галіна Бабровіч, Наталля Канькова і іншыя.
Мастакі дэманструюць разнастайнасць творчых рашэнняў, аўтарскіх тэхнік, эксперыменты з матэрыяламі і фактурамі, сумяшчэнне жывапісных, графічных, скульптурных і тэкстыльных прыёмаў, зварот да нацыянальных традыцый, культуры і гісторыі Беларусі.
У відэа куратары выставы расказваюць пра гісторыю стварэння і правядзення папярэдніх біенале, пра асаблівасці сёлетняй выставы, а таксама пра свае работы прадстаўленыя ў экспазіцыі.
5 views
533
177
9 months ago 00:07:48 5
Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю “Час. Традыцыі. Навацыі“. Выстава ў ВЦСМ