Віцебскія шматпавярхоўкі пазбавяцца смеццеправодаў ()
Віцебская вобласць поўнасцю пазбавіцца ад смеццеправодаў у шматпавярховых дамах, новае рэгіянальнае прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі да пачатку 2018 года аб’яднае раённыя, а паўночная сталіца Беларусі за два гады збіраецца поўнасцю ўкараніць аўтаматызаваную сістэму кіравання вонкавым асвятленнем. Аб гэтым ішла размова падчас абмеркавання рэалізацыі праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе“ у рамках сумеснага пасяджэння Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017