Са святам Пакрова Божай Маці, дарагія браты і сёстры! На Беларусі гэта яшчэ і Дзень маці. Толькі Маці можа любіць сваіх дзяцей самаахвярна, без усякіх на тое прычын, нягледзячы ні на што. Так і Маці Божая любіць усіх нас моцна і шчыра, як родная маці, і беражэ нас. У гэты дзень мы згадваем пра найвялікшыя каштоўнасці: веру, сям’ю, каханне, пяшчоту і простае чалавечае цяпло. Асабліва вітаем нашых мам!!! Дарагія, родныя, хай захоўвае Вас Бог на доўгія гады! Перашлі гэты ролік - памнож духоўныя каштоўнасці ў свеце!
Видэа - Анастасія Галезнік
Для дабрачыннага праекту па падтрымке цяжарных жанчын “Лілея“
Кафедральны сабор Праабражэння Гасподня г.Заслаўя.
Праваслаўны культурны цэнтр свм. Парфірыя Заслаўскага.