“Швейцарскі ХАМАС” і інфазахады расСМІ | “Швейцарский ХАМАС“ и инфоприёмы росСМИ

Інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair і затрыманнем блогера і журналіста Рамана Пратасевіча ды ягонай дзяўчыны Сафіі Сапега ў расійскіх СМІ абмяркоўваюць ці не больш, чым леташнія пратэсты ў Беларусі. Ізноў загучалі словы пра тое, што прыйшоў час расіянам ратаваць беларусаў ледзь не шляхам непасрэднага далучэння Беларусі да Расіі “шасцю абласцямі”. А ў гэты час у беларускім войску рыхтуюцца сустракаць прызыўнікоў з “пратэставым мінулым”… Спланаванай аперацыяй ці выпадковасцю была сітуацыя з пасадкай самалёта? Якую ролю грае ў ёй Расія? Што чакае прызыўнікоў з “пратэставым мінулым” у беларускім войску? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок. 01:22 Пасадка ў Мінску самалёта RyanAir — выпадковасць ці спланаваная аперацыя? 03:28 Як афіцыйны Мінск услед за Расіяй прыкрываецца міжнародным правам 06:21 Чаму беларуская ўлада скарысталася для сваёй мэты менавіта ХАМАС і Швейцарыяй? 08:03 Ці маглі аперацыю з самалётам рыхтаваць, каб захапіць Ціханоўс
Back to Top