Нацыянальная дыктоўка ад Паўла Латушкі

21 лютага – Дзень роднай мовы, які адзначаецца ў свеце пад эгідай ЮНЭСКА Дзень асаблівы для кожнай нацыі і кожнага народа. З гэтай нагоды Павел Латушка зачытае ўрывак з твора Якуба Коласа «На ростанях». У гэтым годзе беларусы адзначаюць 140-годдзе з дня нараджэння беларускіх песняроў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Запрашаем усіх беларусаў далучыцца да акцыі і прадэманстраваць, як мы паважаем нашу родную мову. Немагчыма ўявіць сабе Незалежную Беларусь без матчынай беларускай мовы. 21 лютага а 18-й гадзіне па мінскім часе мы прапануем сумесна напісаць дыктоўку, зрабіць фотаздымкі сваіх аркушаў і накіраваць ў сацыяльныя сеткі дэмакратычных сілаў. Давайце размаўляць на мілагучнай матчынай мове ня толькі ў Дзень мовы, а кожнага дня! Без мовы няма народа, без народа няма дзяржавы! Падтрымаць працу каманды канала Pavel Latushka можна па спасылцы: Telegram Instagram Twitter
Back to Top