Як віць гняздо? У Віцебску далі майстар-клас не птушкам – людзям ()
Майстар-клас па вырабе штучных гняздоўяў правялі спецыялісты ў Віцебскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Да сусветнага Дня птушак дзеці навучыліся майстраваць некалькі відаў церамкоў для крылатых. 1 красавіка каля дзвюх тысяч новых кватэр у паўночным рэгіёне атрымаюць тыя, хто прылятае з выраю і прыносіць вясну.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017