6 мая - 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка Юрася Свіркі.
Прапануем пазнаёміцца з яго вершам “Словы“ у рамках літаратурнай відэаакцыі “Гучы, роднае слова!“ Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
*** *** ***Словы*** *** ***
У нас сваiх хапае слоў
Крамяных, росных, васiльковых
Ад мурагоў i ад лясоў,
Ад светлых высяў жаўруковых.
У нас хапае слоў сваiх
(Іх пазычаць няма патрэбы)
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбiнi улетку неба.
Сваiх хапае слоў у нас
Суровых, мужных, як яднанне,
Яны гучаць у грозны час
I заклiкаюць на змаганне.
У нас хапае слоў такiх
Чысцюткiх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку i каханне.
Хапае слоў i гаманкiх,
I мяккiх, як у лузе травы,
І, чуйна слухаючы іх,
Запамінай не для забавы.
У нас хапае рэдкiх слоў,
I палюбi ты iх бязмежна.
Яны ад чысцінi снягоў
I ад пялёсткаў беласнежных.
Яны ўвабралi звон крынiц,
Шум лесу i дыханне ночы…
Ад лiўняў i ад навальнiц –
Грымяць, iскрацца i шапочуць.
Журыцца ўмеюць i звiнець,
Спяваць у шумным карагодзе.
Iх трэба сэрцам разумець
І ўмець знаходзіць у народзе.
(Юрась Цвірка)
Верш чытае Аксана Кажэрава
Відэамантаж Аксаны Кажэравай