«Жанілі Цярэшку» ()

У Лепельскім раёне «Жанілі Цярэшку». Раней гэты абрад быў папулярны ў многіх рэгіёнах Беларусі. Жартоўная гульня збірала і маладых людзей, і прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Падчас гульні ўтваралі пары, многія з якіх праз некаторы час станавіліся сапраўднай сям’ёй. У жывой традыцыі старажытны абрад захоўваюць жыхары Лепельскага раёна. Да абрадавай гульні нашы продкі рыхтаваліся загадзя. Вясёлае дзеянне ладзілі звычайна позна веерам у вялікай хаце. Жадаючых жаніць Цярэшку заўсёды было шмат. Удзельнічалі і жанатыя і халастыя. У вёсках лічылі: жартоўнае вяселле – ні што іншае, як рэпетыцыя сапраўднага. Многія пары знаёміліся менавіта падчас вясёлай гульні. Абрад суправаджаюць песнямі і танцамі. Удзельнікі гуляюць у фанты, пацалунак, ручаёк. Старажытны абрад – сапраўдны брэнд Лепельскага рэгіёну. Жаніць Цярэшку сюды прыязджаюць нават замежныя госці, якіх, дарэчы, чакаюць не толькі культурныя, але і гастранамічныя адкрыцці. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top