Ціханоўская гутарыла з прадстаўніком Расіі ў ААН | Беседа Тихановской с представителем России в ООН

Анатоль Котаў, Уладзімір Астапенка і Аляксандр Класкоўскі размаўляюць у студыі Белсату пра тое, хто і як можа дапамагчы Беларусі выйсці з крызісу. 00:00 Што такое Еўрапейска-расійская місія па ўрэгуляванню сітуаціі ў Беларусі? 06:12 Ці лагічна звяртацца за дапамогай да Расіі? 09:39 Што #Беларусь можа прапанаваць Маскве? 15:15 Размова Ціханоўскай з прадстаўніком Расіі 16:18 Ці павінны беларусы працягваць пратэст? 18:55 Ці можа Еўропа вырашыць праблемы Беларусі? Сочым за падзеямі ў краіне 18 лістапада. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы @Страна для жизни Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту.
Back to Top