Полацк адкрывае старажытныя таямніцы ()

Адразу некалькі ўнікальных артэфактаў знайшлі гісторыкі падчас археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Адна з іх – пячатка Прападобнай. І дагэтуль іх знаходзілі, але ж гэтая пячатка поўнасцю адрозніваецца ад папярэдніх – тэхнікай выканання і якасцю. Зараз гэтую загадку вучоным патрэбна будзе разгадаць. У рукі археолагам трапіла яшчэ адна унікальная рэч – фрагмент плінфы з чарцяжом, магчыма, 12 стагоддзя. Знаходку можна лічыць сенсацыйнай – упершыню за ўсю гісторыю вывучэння архітэктуры Старажытнай Русі ўдалося адшукаць сапраўдны прафесійны архітэктурны чарцёж. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top