На Кастрычніцкай, якая за кароткі час ператварылася ў самую модную вуліцу горада, адкрываецца «ДЭПО» – новае месца ад стваральнікаў «Лаўкі» і Enzo. Размяшчацца яно будзе ў тым жа самым будынку, што і сваяцкія ўстановы. Фармат – блінная з дэмакратычнымі коштамі. Мы завіталі ў «ДЭПО» па ўсе падрабязнасці яшчэ да адкрыцця.