Лета вяртаецца ў фестывальны Віцебск ()
Лета вяртаецца ў фестывальны Віцебск. Цёплае сонечнае надвор’е абяцае парадаваць гасцей і ўдзельнікаў «Славянскага базару». Атмасферныя фронты, якія будуць рухацца з паўднёва-заходняй Еўропы, прынясуць цёплае вільготнае паветра. Літаральна ў бліжэйшыя суткі слупкі тэрмометра падымуцца да камфортных 23 — 27 градусаў. Аднак не абыдзецца без ападкаў. Сіноптыкі не выключаюць, што пазыўныя 26-га форуму мастацтваў прагучаць пад шум дажджу. Затое будзе па-летняму цёпла. Цёплае вільготнае надвор’е захаваецца на працягу ўсяго фестывальнага тыдня. І нават тыя дажджы, якія будуць частымі гасцямі на «Славянскім базары», наўрад ці сапсуюць святочны настрой яго ўдзельнікам і гасцям.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017