Першае Раство (The First Noel) /// Калядны кавер

ВЯДОМЫ АНГЕЛЬСКІ ТРАДЫЦЫЙНЫ СЬПЕЎ ПА-БЕЛАРУСКУ. Першы раз на Раство анёлы прыйшлі, Пастухам расказалі, што ў полі былі. У полі яны пільнявалі свае Статкі цёмнаю ноччу, калі сьпяць усе. Раство, Раство, Раство, Раство. Цар нарадзіўся – збаўленьне прыйшло. Паглядзелі уверх, зорка ў небе гарыць На усходзе высока дзівосна блішчыць. На зямлю ад яе зьзяньне моцнае йшло, І сьвятло не зьнікала і дзень, і ноч. За тым самым сьвятлом, што лілося з вышынь, За зоркай сьпяшаліся тры мудрацы. Іх мэтай было за зоркай ісьці, Бо Цара яны моцна жадалі знайсьці. Гэта зорка вяла на паўночны заход, Дзе ляжаў Бэтлеем, адпачыў ад турбот. Тут для зоркі ўжо час спыніцца настаў Над тым месцам сьвятым, дзе Ісус ціха спаў. Тыя тры мудрацы да Ісуса ўвайшлі, Усю славу з пашанай Яму аддалі. У трымценьні пасьля падарылі Яму І золата, й ладан, і сьмірну Цару. Дык давайце ўсе ў адзін голас сьпяваць, Славу Госпаду ўзносіць, хвалу абвяшчаць, Бо Ён неба і зямлю із нічога стварыў І крывёю Сваёю людзей адкупіў.
Back to Top