🚴‍♀️Курс – на актыўнае даўгалецце! – «Свая зямля»

Бярозаўскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў лідарам ў спаборніцтве і занесены на рэспубліканскую дошку Гонару. Перамога зусім невыпадковая, а вынік калектыўнай работы па паляпшэнні якасці жыцця ў глыбінцы. Сёння аддзяленнямі цэнтра аказваецца больш за 140 паслуг пажылым грамадзянам. Дзякуючы індывідуальнаму падыходу, сацыяльныя работнікі з’яўляюцца надзейнымі памочнікамі ў складанай жыццёвай сітуацыі. Нават у сцюжу не прыпыняюць работу ў аддаленных населеных пунктах. Пад увагай прафесіяналаў знаходзяцца інваліды, адзінокія, нямоглыя. Шматлікія клубы і аб’яднанні дапамагаюць пазбавіцца ад хандры, змяніць песімістычны настрой і адкрыць у сябе творчыя здольнасці. Некаторыя гурткі арганізаваны непасрэдна дома. Якія навацыі ў паслугах для інвалідаў? Хто марыць доўга жыць? Куды вядуць турыстычныя маршруты? Чым захапляюцца бярозаўскія пенсіянеры? Якія кадры на вагу золата? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на
Back to Top