«Далучэнне Беларусі і Украіны да ЕС прывядзе да краху імперыі», Ціханоўская – Еўрапарламенту
Беларуская лідарка выступіла ў Еўрапарламенце. Падчас выступу Святлана Ціханоская распавяла пра рэальны стан справаў у Беларусі, падкрэсліла гераізм беларусаў у змаганні з дыктатурай Лукашэнкі і заклікала еўрадэпутатаў падтрымаць еўрапейскі выбар, які абраў беларускі народ.
Вось частка яе выступу:
«У адрозненні ад вайны ва Украіне, наша вайна – ціхая. Мэта Крамля ў гэтай вайне такая ж, што і ва Украіне: ператварыць Беларусь у калонію Расіі. Пуціну у гэтай справе дапамагае Лукашэнка – ён па частках прадае незалежнасць нашай краіны. Дапамажыце нам прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. Ён не заслуговае анічога, акрамя квітка ў адзін бок у Гаагу.
У нашай ціхай вайне паказалі сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, што адмаўляюцца вучыць дзяцей «дзяржаўнай ідэалогіі». Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнесмены, што таемна дапамагаюць сем’ям рэпрэсаваных. Пенсіянеры, якія звярнуліся да мяне з просьбай «перадаць еўрапейцам, што мы не здамося».
Мы хочам вярнуцца дадому. Дадому ў Еўропу. Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэкларацыю, што акрэслівае нашу стратэгічную мэту – уваходжанне Беларусі ў ЕС. Ведаю, што гэта доўгі працэс і ён не будзе лёгкім. Аднак для нас няма зваротнага шляху. Еўрапейскі саюз – гэта будучыня, да якой мы імкнёмся і ў якой прагнем застацца назаўсёды».
5 views
86
26
4 months ago 00:25:10 1
ТЫ НЕ ВЕДАЕШ сапраўдных межаў БЕЛАРУСІ | Гістфак №6
10 months ago 00:32:10 1
Госці ў студыі. Факаляры
10 months ago 00:05:02 1
Сабакі скралі аўтамабіль і паехалі. Трагедыя каля Кобрына: жанчына патанула ў калодзежы / Навіны дня
11 months ago 00:05:18 1
Чым небяспечны для беларусаў “страшны“ Еўразвяз? / Фельетоны Лупача
1 year ago 01:30:06 1
🔥Беларускі пранкер развёў пуціністаў / Выданне навінаў
1 year ago 00:18:30 1
Кіберпартызаны захопяць сілавыя структуры? / Беларускі свет
1 year ago 00:16:09 1
«Далучэнне Беларусі і Украіны да ЕС прывядзе да краху імперыі», Ціханоўская – Еўрапарламенту
1 year ago 00:04:25 5
Жанна Піваварава “БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА Ў СЭРЦЫ МАІМ“ словы Уладзіміра Кісляка музыка Сяргея Харэвіча
1 year ago 00:16:04 1
Смаленск пяройдзе ад Расеі да новай Беларусі? Рудзік і Жывіца каментуюць
1 year ago 00:36:58 1
Сахашчык: Беларусы адказныя за дзеянні Лукашэнкі / ПраСвет
2 years ago 00:17:56 1
Беларусь у 1939: радасць аб’яднання і горыч вайны | Беларусь в 1939
3 years ago 00:09:14 15
Мядзведзеў падвёў базу пад анэксію Беларусі | Медведев подвел базу под аннексию Беларуси
4 years ago 00:38:17 1
“Швейцарскі ХАМАС” і інфазахады расСМІ | “Швейцарский ХАМАС“ и инфоприёмы росСМИ
5 years ago 00:19:48 1
Пуцін паглыне Беларусь як Крым? Навіны 24 снежня | Путин поглотит Беларусь как Крым?