За язычніцкі пантэон Беларусі часта выдаюць Перуна, Зюзю, Вялеса, Сварога ці Хорса. Але навукоўцы кажуць, што ў дахрысціянскія часы было больш разнастайна. Проста кабінетныя аўтары ў ХІХ ст. нядбайна прыглядаліся да даследаванняў і стваралі міфы пра міфы. Пра кнігу гісторыка Зміцера Скварчэўскага “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі“ і пра выставу ў Гомлі аднаго з найбольш сучасных багоў парыжскага Алімпу — Анры Маціса распавядае Алег Рудавусаў.