ZRAMY: Ганна Шакель «Разаб’е бэз вокны»

ZRAMY. Маладыя паэты Беларусі і іх вершы: партрэт пакалення. ZRAMY. Молодые поэты Беларуси и их стихи: портрет поколения. Разаб’е бэз вокны кулаком гронкі, прылепіцца да шкла усмешлівымі шчупальцамі. Будуць бэзавай камерай мае пакоі: душыся вясной, здыхай, альбо пакахай і дыхай. Над брукаванкай звонкай няўжо ты забыўся, бэз, на вужоў гадаў-гаспадароў, карона якіх сонцам крыжоў нашых стала? Ці ты забыўся, бэз, на песні Забэйды-Суміцкага, што за вушамі прыёмніка суніцамі трашчалі? Бэз! Шапчы шыбам вершы чацвера вуснымі ратамі, калышы шыбы пяшчотнай калыханкай. Ліловымі вочкамі заплюшчы вокны мае, і буду спаць пачышчанай рыбай, бы перламутравую луску прадаўшы.
Back to Top