“...каб зрабіцца ўсім, што навокал, і аднойчы ператварыцца ў кропку.“
#СловыМацней - Беларусь галасамі сучасных беларускіх аўтараў. Па вечарах штосераду.
🔳 Віталь Рыжкоў — нарадзіўся 28 красавіка 1986 г. ў Магілёве. Скончыў аўтамеханічны факультэт БРУ (Магілёў). Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтру, прысвечаных стагоддзю газеты “Наша Ніва” (2007) і памяці К. Шэрмана (2009). Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне, лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў“ “Залаты апостраф“ (2008), прэміі імя М. Багдановіча “Дэбют”. Аўтар кнігі “Дзверы, замкнёныя на ключы” (2010), з дапаўненнямі перавыдавалася ва ўкраінскім выдавецтве “Крок“ (Тэрнопаль) у 2014 годзе. Мае ўласны музычны рэп-праект Angst.
---//---
Унутраны горад –
як верш з адзінай метафарай: пляскаты й просты.
Па ім у імжы вострай
лёгка прайсці ад мяжы да мяжы – абы было з кім.
Яго архітэктар сам, відаць, і не думаў, як тут будзе жыць:
ён ставіў мост у разліку, што рака сама прабяжыць пад мостам.
У самым цэнтры – каменная постаць,
як костка ў горле