Саўка ды Грышка Вольскага спрачаюцца пра «Кемпінскі» і «Дом Чыжа»

Саўка: Ой, Грыша, как січас красіва ў Мінске! Какой прыкрасны тут атэль «Кемпінскі»! І Дом Чыжа — ну, проста красата! Прэабразілісь зьдзешнія мяста. Грышка: Савелій, перастань зь мяне сьмяяцца! Ўсё гэтае ня можа падабацца! Хіба гасьцям з Паўночнае Карэі Кемпінскі той ці Чыж душу сагрэе. Саўка: Ай, перастань разводзіць крыціканства! А, слыш, а незалежнасьці палац-та! А плошчадзь флага, ой, какая плошчадзь! Пад впечатленьнем будзе дажа лошадзь. Грышка: Каня ўразіць плошчай — гэта штосьці! Глядзі, ты не памры ад прыгажосьці. Саўка: Вот іменна, баюся, што памру я, Бо савяршыў ашыбку ракавую, Кагда уехаў ад такога дзіва. В Нью-Ёрке даляко ня так красіва. Грышка: І сапраўды, сябрук, дарма зьяжджаў ты! Калеку не палекуюць і Штаты.
Back to Top