Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя

Радзіма, родзічы, радавод, продкі, нараджэнне, ураджай, адраджэнне, прырода, народ – гэтыя словы аб’ядноўвае іх Род. Міфы Беларусі кажуць, што, калі свет яшчэ быў пустыннай безданню, Род, вышэйшая божасць і крыніца ўсяго жывога, задумаў стварэнне ўсёй рэальнасці. Адбылася магія - з яго дыхання нарадзіліся Белабог і Чарнабог – увасабленні гармоніі і хаосу, святла і цемры. І даручыў Род ім стварыць раўнавагу ў навакольным свеце. Атрымалася такая містыка: Белабог - гэта бязмежны спакой, дзе знаходзіцца ўсё ў спрадвечным ладзе. Чарнабог уяўляе сабой хаос, рух без усялякай мэты, які не мае сталага накірунку. На мяжы, дзе спакой Белабога сутыкаецца з рухам Чарнабога, з’явіўся наш сусвет, дзе кожнае стварэнне і кожны элемент існуе, дзякуючы іх вечнай барацьбе і гармоніі - сведчаць містычныя гісторыі. Галоўным плодам гэтых намаганняў, стала расліна, якая ўкаранялася адразу ў двух прасторах, атрымаўшы з-за гэтага неверагодную моц і паўсюдна пранікальную мудрасць. Гэта сусветнае Дрэва жыцця, сведчыць белару
Back to Top