“Камсамолка“. Чаму Крэмль саступіў Лукашэнку? | “Комсомолка“. Почему Кремль уступил Лукашенко?

Госці сённяшняга выдання “Студыі “Белсат“ – былыя журналісты “Комсомольской правды в Беларуси“. Абмяркуем з імі, якую ролю выданне адыграла ў Беларусі за 27 гадоў і чаму Крэмль саступіў Лукашэнку ў пытанні закрыцця газеты. Сочым за падзеямі ў краіне 6 кастрычніка. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнанняя Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. 9 жніўня 2020 г. ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана Ціханоўская.
Back to Top