Лепшым аддзелам міліцыі ўручылі ўзнагароды «Святы Георгій» ()
У Віцебску на калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў падвялі вынікі работы праваахоўнікаў вобласці ў 2017 годзе. Упершыню ладзілася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды «Святы Георгій» лепшым аддзелам міліцыі. Гэтую узнагароду ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама заснавала па ініцыятыве афіцэрскага сходу напярэдадні стогадовага юбілею беларускай міліцыі. Сімвалам стаў вобраз заступніка ваяроў у выглядзе бронзавай статуэткі. Лепшыя аддзелы выбіралі ў чатырох катэгорыях па выніках працы падраздзяленняў у мінулым годзе. Пераможцамі прызнаны аддзелы ўнутраных спраў Полацкага, Докшыцкага, Расонскага райвыканкамаў і Наваполацкага гарвыканкама.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018