Завяршылася пракладка тунэляў на трэцяй лініі метро

Метрабудаўнікі поўнасцю завяршылі пракладку тунэляў на трэцяй лініі падземкі - ад «Вакзальнай» да «Кавальскай Слабады». Тунэлепраходчы комплекс «Алеся» выйшаў на паверхню з пад-зямлі. Агульная даўжыня перагону - 1270 метраў. Яго прайшлі без асаблівых геалагічных праблем у тым ліку і дзякуючы мадэрнізацыі комплексу - яго абсталявалі новымі канструкцыямі для падземных работ. Пробны пуск першага электрацягніка праз новыя станцыі запланаваны на студзень. Приложение АТН: ➡
Back to Top