Яўгенія Янішчыц - Ты пакліч мяне... ( чытае Сяргей Верамяюк)

Яўгенія Янішчыц Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё зь любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё зь любві – Першы посьпех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І зьмяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё зь любві – Нават ненавісьць і агіда… Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё зь любві. А інакш і жыць немагчыма. #Янішчыц #верш #мова #тыпаклічмяне
Back to Top