ШУШКЕВІЧ — першы кіраўнік Беларусі. Лукашэнка, Пазняк і эпоха 90-х у фільме ТОК

Станіслаў Шушкевіч — постаць сусветнага маштабу. Вядомы палітык, значны навуковец і пры гэтым чалавек, моцна адданы Беларусі. ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: Так складаўся лёс, што Шушкевіч нязменна аказваўся ў эпіцэнтры важных падзей. Яшчэ маладым навукоўцам яго прызначылі суправаджаць амерыканскага перабежчыка Лі Харві Освальда. Пасля быў Чарнобыль. Гэтая трагедыя стала тэстам на сумленнасць для палітыкаў і навукоўцаў. І Шушкевіч праявіў сябе абсалютна сумленным. Белавежскія пагадненні змянілі карту свету. ХХ стагоддзе як такое пачалося са стрэлу Гаўрылы Прынцыпа ў Босніі, а скончылася ў Беларусі. І Шушкевіч тады, з усёй уласцівай беларусам асцярожнасцю, выгадаванай страшным вопытам ХХ стагоддзя, вопытам, які апаліў і яго сям’ю, зрабіў усё, каб Беларусь скарысталася сваім гістарычным шанцам. Калі б у 1991 годзе на чале Беларусі стаяў не Шушкевіч, а хтосьці іншы, з іншымі поглядамі, з іншымі прыярытэтамі, то ці была б Беларусь незалежнай? Ці мог ён зрабіць больш? Ці ёсць яго віна ў тым, што ўладу ў краіне захапіў Аляксандр Лукашэнка, які ператварыў Беларусь у прарасійскую дыктатуру? Што Шушкевіч мог зрабіць інакш? Дзе была непазбежнасць, а дзе яго памылковы выбар? І якім гэты чалавек застанецца ў гісторыі і нашай памяці? Пра гэта — новы фільм ТОК. * 00:00 — што ў фільме 02:18 — як сустрэў развал СССР 05:38 — Наталля Радзіна — аб прыездзе Шушкевіча пасля таго, як выйшла з турмы 09:06 — як моладзь успрымала Шушкевіча 10:32 — як сутыкнуліся лбамі з Любоўю Лунёвай 13:25 — як Шушкевіча вынесла на палітычную арэну ў БССР 17:32 — як дапамагла Шушкевічу прынцыповасць у пытаннях чарнобыльскай катастрофы 20:17 — як разваліўся СССР і якая роля ў гэтым Шушкевіча 22:08 — Мілінкевіч — пра беларускае сэрца Шушкевіча і служэнне 25:20 — унучка — пра тое, што падкасіла здароўе Шушкевіча 27:29 — як дапамог маці Наталлі Радзінай 28:09 — пра легендарнае лецішча, дзе ўвесь час нешта будаваў 30:39 — першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі — пра адсутнасць комплексаў у Шушкевіча 32:02 — што любіў есці 32:40 — пра паездкі па амерыканскім аўтабане і прагу да жыцця 35:35 — як сядаў за фартэптяна і граў хуліганскія песні 37:16 — як сталі дзяржаўнымі бела-чырвона-белы сцяг і Пагоня 41:19 — як так сталася, што ў 1994-м Лукашэнка прыйшоў да ўлады 57:54 — пра пасрэднасць Лукашэнкі і Пуціна і постаць Шушкевіча 1:10:32 — як сыходзіў Шушкевіч 1:13:41 — пра паездку на «Народны альбом» і тое, як увесь аўтобус з Шушкевічам фатаграфаваўся 1:22:04 — як пахавалі Краўчука і як — Шушкевіча 1:31:37 — як улады не даюць паставіць лаву побач з месцам пахавання Шушкевіча * Telegram: Twitter: Instagram: TikTok: Vkontakte: Facebook: #шушкевіч #пазняк #лукашэнка #беларусь #ток #нашаніва
Back to Top