Віцебск успамінае ансамбль імя Аляксандрава ()
Беларусь смуткуе разам з Расіяй з нагоды крушэння самалёта ТУ-154 пад Сочы. Расійская культура панесла вялікую страту, сярод загінуўшых – артысты калектыву праслаўленага Акадэмічнага ансамбля песні і танцаў Расійскай Арміі імя Аляксандрава і яго мастацкі кіраўнік, народны артыст Расіі, генерал-лейтэнант Валерый Халілаў. Знакамітаму ансамблю, вядомаму на ўсіх кантынентах, апладзіравала віцебская публіка падчас 25 міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2016