Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры
5 лютага 2023 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта Інстытута філасофіі НАН Беларусі «Навука мастацтва і мастацтва навукі» адбылося адкрыццё цыкла лекцый старшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ірыны Дубянецкай на тэму «Этнафіласофія і беларускія культурныя коды».
У цыкле лекцый гутарка пойдзе аб беларускай традыцыйнай карціне свету, яе ўнутраных сэнсах і сувязях, аб новай навуцы – этнафіласофіі, якая іх даследуе, (рэ)канструюе і інтэрпрэтуе. Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светапоглядам беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязяў розных элементаў нацыянальнай культуры, разглядае беларускае светаўладкаванне ў яго ўнутранай логіцы, цэласнасці і шматмернасці, а таксама выяўляе арганічнасць сувязі беларускай і іншых культурных традыцый. Сучасныя этнафіласофскія даследаванні сістэматызуюць элементы беларускай карціны свету, якія адпавядаюць розным сферам жыцця і мыслення традыцыйнага грамадства, падзяляючы іх на некалькі ўстойлівых тэм.
Першая лекцыя з цыкла прысвечана тэме «Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры».
____________________________________
5 февраля 2023 г. в Национальном художественном музее Республики Беларусь в рамках проекта Института философии НАН Беларуси «Наука искусства и искусство науки» прошло открытие цикла лекций старшего научного сотрудника Института философии НАН Беларуси Ирины Дубянецкой на тему «Этнофилософия и белорусские культурные коды».
Первая лекция из цикла была посвящена теме «Традиционное мировоззрение белорусов и этнофилософия как самоотражение белорусской культуры»
9 views
677
162
2 years ago 01:00:25 9
Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры