Зафіксаванае камерай ()

Рэпарцёры «Аб’ектыву» здолелі знайсці арыгінальныя здымкі з камераў назірання Менскага метрапалітэну, на якіх добра бачны меркаваны тэрарыст і момант самога выбуху. На гэтых кадрах выразна бачны чалавек, які, на думку праваахоўнікаў, здзейсніў тэракт 11 красавіка. Мужчына ў чорнай шапцы нясе ў руках цяжкую сумку вялікіх памераў. Пакінуўшы торбу на станцыі «Кастрычніцкая», мужчына падняўся на пераход да другой лініі Менскага метрапалітэну, дзе хутчэй за ўсё чакаў выбуху. Адразу пасля тэракту мужчына, які пакінуў торбу на «Кастрычніцкай», накіраваўся на станцыю «Купалаўская» да выхаду з метро. Заўважым, што меркаваны тэрарыст зусім не падымае галавы і ўвесь час глядзіць сабе пад ногі. Напярэдадні Генпракуратура замест арыгінальных відэаздымак прадэманстравала журналістам толькі фотаздымкі нізкай якасці, на якіх паказала храналогію рыхтавання і здзяйснення тэракту ў Менскім метрапалітэне.
Back to Top