Аптымізацыя як павышэнне эфектыўнасці ()
У мінулым верасні навучальны год не пачаўся для 21 сельскай школы Віцебшчыны, яшчэ 29 – рэарганізавалі. Малакамплектныя сельскія школы абыходзяцца дзяржаве занадта дорага. Менавіта таму аптымізацыя – патрэба часу. Дзеці павінны мець роўныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, а навучальныя ўстановы быць эканамічна эфектыўнымі. Адзін ўзорных прыкладаў разумнай аптымізацыі – Гарадоцкая сярэдняя школа №2. Навучальная ўстанова рыхтуецца прыняць у новым навучальным годзе больш за 50 новых вучняў з суседніх малакамплектных сельскіх школ.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017