Навошта Яўген Крыжаноўскі запісаў звароты да новага прэзідэнта і да Ярмошынай

Стэндапер з 1990-х Яўген Крыжаноўскі днямі запісаў два крутых (але зусім нясмешных) відэазвароты: “да будучага прэзідэнта Беларусі“ і да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Крыжаноўскі — ліберальны дэмакрат, сябра ЛДПБ, кіраўнік якой Алег Гайдукевіч не хавае сімпатый да Аляксандра Лукашэнкі. Дык што, у іх там раскол у партыі? Сёння Яўген Крыжаноўскі ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае на пытанні Змітра Лукашука. Стрым а 13-й!
Back to Top