“Талаковы эфір”: як сабраць 15 тысяч рублёў на новы альбом “Крамы”

Старэйшы айчынны рок-гурт “Крама“ рыхтуе да выхаду новы альбом. Але на якасны запіс (хто б сумняваўся!) патрэбныя грошы. “Крама” вырашыла збіраць іх на краўд-платформе “Талака”. Якім плануецца альбом? Як праходзіць кампанія? Колькі трэба сабраць грошай і што будзе, калі патрэбная сума не збярэцца? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавядуць лідар “Крамы” Ігар Варашкевіч і прамоўтар Уладзімір Плавінскі.
Back to Top