ДАІ праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Жыццё даражэй шын”

«Жыццё даражэй шын» пад такой назвай з 24 лістапада па 4 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю. У рамках гэтай акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Шклоўскага раёна штодня праводзяць рэйды па выяўленні аўтаўладальнікаў, якія парушаюць патрабаванні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 483 ад 13 кастрычніка мінулага года, які прадугледжвае абавязковае выкарыстанне зімовых шын з 1 снежня па 1 сакавіка.
Back to Top