Мадэрнізацыя льнаводчай галіны прыносіць свой плён ()
Навуковы падыход і строгае выкананне тэхналогіі апрацоўкі лёну ўжо сёння дазваляе атрымліваць аграрыям Віцебскай вобласці сыравіну высокай якасці. А для вытворцаў Аршанскага льнокамбіната адкрываюцца шырокія магчымасці для наладжвання выпуску новых відаў тканін, што дазваляе паспяхова канкурыраваць на рынку. Выведзены новы гатунак лёну — грант — асаблівая гордасць супрацоўнікаў Інстытута лёну. Яго селекцыяй вучоныя займаліся на працягу чатырох гадоў. У якасці яго пераваг адзначаюць высокую ўраджайнасць і ўстойлівасць да палягання, што вельмі важна для вырошчвання ў кліматычных умовах Віцебскай вобласці. Толькі за апошнія дзесяць гадоў вучоныя вывелі 8 новых гатункаў лёну-даўгунцу, якія адрозніваюцца высокай ураджайнасцю і якасцю валакна.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018