Гервяты, Гальшаны, Смаргонь. Бусь Беларусь #10: Захад Беларусі — месца сілы
Калі вам падабаецца «Бусь Беларусь», калі ласка, падтрымайце праект праз «Спонсарскую падпіску»:
Трэвэл-блог «Бусь Беларусь» ад грамадскай кампаніі «Годна» распавядае пра краіну, якой хочацца даць буську. У дзявятым выпуску вядоўцы едуць на захад Беларусі. І гэта сапраўднае месца сілы.
Прадстаўнікі TikTok-пакалення «Бусь Беларусь» адкрываюць невялікія гарады і мястэчкі, знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, дбае аб прыгажосці малой радзімы ці, хай сабе, проста жыве тут.