Урачыстым канцэртам адзначыла Шклоўшчына Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Урачыстым канцэртам адзначыла Шклоўшчына Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка. У гэты дзень у госці да Шклаўчан прыехалі сябры з горада Аленіна Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі. На 2 паверсе раённага дома культуры разгарнулася выстава, прысвечаная гэтаму дзяржаўнаму святу. Асаблівую ўвагу гасцей прыцягнула фотавыстава, арганізаваная рэдакцыяй раённай газеты “Ударны фронт”. На ёй госці маглі паглядзець фота з сустрэчаў гарадоў-пабрацімаў мінулых гадоў.
Back to Top