Вандроўкі па Смаргоншчыне: Вёска Наваспаск – Уніяцкі храм, Першая Сусветная, жаночы батальён смерці

Прывітанне! З вамі Добры канал, праект “Гісторыя без межаў” і я, Лявон Казакоў. Каманда нашага праекта працягвае вандраваць па паўночна-заходняй Беларусі ў пошуках самых цікавых помнікаў, звязаных з мінуўшчынай нашага края. І сёння мы завіталі на Смаргоншчыну, ў вёску Наваспаск, якая знаходзіцца прыблізна пасярэдзіне паміж Смаргонню ды Крэва. Галоўнай гістарычнай адметнасцю гэтага населенага пункта з’яўляюцца уніяцкі храм, дакладней, яго руіны. У бліжэйшыя некалькі хвілін мы прыгадаем самыя знакавыя моманты з мінулага Наваспаску, гісторыю пабудовы гэтага храму разам з гісторыяй яго разбурэння, а таксама крыху пагаворым пра сакрэты старажытных беларускіх дойлідаў, а яшчэ пра вельмі неадназначнае вайсковае фарміраванне часоў Першай Сусветнай вайны, якое ваявала якраз такі ў гэтых мясцінах. Гісторыя Наваспаску памянялася карэнным чынам у 1731-ым годзе, калі ўладальнік маёнтка – ашмянскі мастаўнічы Уладзіслаў Маркоўскі ахвяраваў частку сваіх земляў уніяцкай царкве і, ў прыватнасці манаскаму ордэну базыльянаў. У
Back to Top