Французскі горад-пабрацім можа з’явіцца ў Віцебска ()
Такую магчымасць абмеркавалі абласныя ўлады з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дзід’е Канэсам. Віцебск звязаны з Францыяй імем нашага знакамітага земляка – Марка Шагала. Таму культурныя сувязі даўнія і трывалыя. Сумесныя мастацкія выставы і ўдзел у міжнародных фэстах – трывалыя формы супрацоўніцтва. Пасол Францыі асабліва цікавіцца фарматам «Славянскага базару ў Віцебску».
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018