ГАННА СЕВЯРЫНЕЦ [ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ, 2020]

Сучасная беларуская пісьменніца, выкладчыца і журналістка Ганна Севярынец чытае свой новы верш. «Апошняй кропляй да напісання верша сталі кадры з разгону нядзельнага марша: чалавек у белай кашулі, заліты крывёй. Я тады на марш не пайшла, бо хварэў сын, і сачыла праз тэлеграм, таму гэта было асабліва балюча. Ды выплеснула ўнутраную напругу ў верш», – кажа пра свой твор Ганна Севярынец. Наколькі падзеі 2020 года ў Беларусі перасякаюцца з падзеямі 1937 года? «Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі. 83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты.
Back to Top