Матлёт. Відэа. Капэла На таку & СІТА (Беларускія народныя танцы для забавы і навучання)
Беларускія народныя танцы для забавы і навучання
Музыкі капэлы “На Таку” упершыню сабраліся разам у 2008-м годзе і ад таго часу і па сёння вучаць, граюць, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры.
Музыкі: Аляксей Крукоўскі - акардэон, губны гармонік; Раман Яраш - барабан, бубен, губны гармонік, жалейка, кларнэт; Таццяна Матафонава - скрыпка, труба; Дар’я Зуева – скрыпка; Яўген Барышнікаў - дуда, бубен; Ігар Жалткоў – пранік; Аляксей Яскевіч дуда.
“СІТА“ - народная назва сузор’я Плеяды ды аднаго з традыцыйных элементаў карагоду. Клуб традыцыйнага танца “СІТА“ ўтварыўся ў лютым 2012 года, большасць з яго актывістаў - сябры РГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“. Прыхільнікі клуба, танцоры і музыкі, імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру іх выканання непасрэдна ад носьбітаў традыцыі падчас этнаграфічных экспедыцый альбо з відэадакументальных матэрыялаў.
Кіраўнік пректу – Таццяна Матафонава, гукарэжысёр – Валер Бяляеў, відэамантаж – Алесь Матафонаў, дызайн – Святлана Клепікава. Прыпеўкі спяваюць: Марыя Аднадворцава, Ганна Сілівончык, Святлана Клепікава, Ігар Жалткоў, Наста Шпілеўская, Сяргей Макарэвіч, Аляксей Крукоўскі.
Капэла „На таку“ & СІТА. Беларускія народныя танцы для забавы і навучання. 2018
1 view
1810
713
4 months ago 00:02:32 1
Матлёт. Відэа. Капэла На таку & СІТА (Беларускія народныя танцы для забавы і навучання)