Ваўкавыск. Навокал #3: крэйдавыя кар’еры, крэмніевыя шахты, пяцісотгадовы касцёл, авіябаза

Каманда ютуб-канала «Жывы Беларус» — Андрэй Ігнацік і Уладзіслаў Мігдалёнак сумесна з грамадскай кампаніяй «Годна» працягваюць серыю вандровак «Навокал». Гэтым разам накіраваліся ў Ваўкавыск. Здымкі гэтага выпуска зацягнуліся, бо Андрэй і Уладзіслаў паднялі ўсе магчымыя матэрыялы пра горад, каб здзівіць цікавосткамі нават мясцовых. Асобнай увагі заслугоўвае якасць карцінкі — родныя краявіды ў 4К-здымках. Крэйдавыя кар’еры, разгул зеляніны і любімыя жартачкі ідуць у камплекце.
Back to Top