Loudscage - Пад дажджом (Official music video)

Афіцыйнае відэа ад гурта Loudscage на кампазіцыю «Пад дажджом» (2020) У апошнi час наш свет перажыў шмат выпрабаванняў i працягвае з iмi сутыкацца далей. Памятайце, што самы магутны сродак вырашэння праблем - гэта адзінства, дапамога адно аднаму і неабыякавасць да таго, што адбываецца вакол нас. Сябры, мы адзiныя! Мы моц! Stay rock! Loudscage: Itunes: Яндекс.Музыка: Spotify: Google Play Music: ВКонтакте: Instagram: Facebook: Пад дажджом: Нябесы цiха слёзы льюць нявольна I ўспаміны ў сэрца б’юць няўмольна У кожнай кроплі знак былых вякоў Гонар пылае зноў i зноў Забыуся хто ён кожны з нас, крыўдна Як доўга мы гублялi час, агiдна Пад дажджом трэба знайсцi адказ Ды прачнуцца на гэты раз I ўсё роўна хто ты, цi адкуль ты ёсць Гаспадар, мiнак або дзіўны госць Дождж яднае нас, ды замывае страх Толькi разам знойдзем шлях Змрок i гвалт з’ядаюць нас, усё цiсне За праўду будзем да канца наўмысна I пад дажджом мы зразумелi ўсе Мы заадно, мы ствараем свой лёс Усё роўна хто ты, цi адкуль ты ёсць Гаспадар, мiнак або дзіўны госць Дождж яднае нас, ды замывае страх Толькi разам знойдзем шлях Мы штодзень жывем у надзеi стаць сабой Усе абяцаннi прэч, кожны з нас герой Сумневаў больш няма Мы з дажджом да канца, хай зыходзiць страх Паўстане моц и рок, трамай маю руку, Мы зробiм новы крок, сустрэнем зноў вясну Дзеля тых, хто знiк Дождж надзеi яднае нас Наш моц i рок, мы робiм новы крок Зыходзiць страх, толькi разам знойдзем шлях #loudscage
Back to Top